viasna on patreon

Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня

2008 2008-04-24T10:03:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_parsukevich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 красавіка суд Маскоўскага раёну сталіцы вынес прысуд лідэру віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргею Парсюкевічу. Судзьдзя Уладзімір Аўдзеенка прызнаў  яго віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледзжанага арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі») і вызначыў меру пакараньня - 2 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама  Сяргей Парсюкевіч абавязаны выплаціць міліцыянту Дулубу 1 мільён 100 тыс. рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты.

Пасьля абвяшчэньня прысуду Сяргей Парсюкевіч сказаў: “Гэта палітычная расправа. Не пакідайце без падтрымкі маю сям’ю!”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства