Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам
https://spring96.org/be/news/21587
2008
2008-04-23T10:28:03+0300
2008-04-23T10:28:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud_parsukevich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Разгляд крымінальнай справы віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча пачаўся 22 красавіка ў Маскоўскім судзе беларускай сталіцы. Яго абвінавачваюць у тым, што падчас адбыцьця адміністратыўнага арышту на Акрэсьціна Парсюкевіч нібыта напаў і зьбіў міліцыянта. У першы дзень былі заслуханыя сьведчаньні пацярпелага і абвінавачанага, а таксама два сьведкі з боку пацярпелага. Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня.
Сёньня судовае паседжаньне пачынаецца а 12 гадзіне, будуць заслуханыя сьведкі з боку абароны.