viasna on patreon

Агульнанацыянальная дыктоўка працягваецца

2008 2008-04-16T17:40:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dyktoukadsc05148.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля суду пішуць агульнанацыянальную дыктоўку

Каля суду пішуць агульнанацыянальную дыктоўку

15 сакавіка ў Беларусі стартавала грамадзкая ініцыятыва “Беларуская дыктоўка”. Родная мова – гэта падмурак, на якім будуецца нацыя, яе культура, яе жыцьцё. Кожная мова – унікальная цывілізацыйная зьява, вартая жацьця, разьвіцьця, захаваньня. Менавіта такія працэсы адбываюцца у еўрапейскай культурнай прасторы. 

Нажаль, беларуская рэчаіснасьць выпадае з агульнаэўрапейскіх культурных і цывілізацыйных працэсаў. Захаваньне помнікаў гісторыі і культуры, якіх Беларусь за апошнія дзесяцігодзьдзі страціла тысячы і тысячы, адбываецца на “бульдозэрным” узроўні, выключана з ужытку, растаптана родная нашая мова, робяцца спробы ў чарговы раз карэктаваць у зручны для правадыроў бок нашую пакутную гісторыю.

18 красавіка – гэта знакавы дзень, бо ўжо які год па ініцыятыве ЮНЭСКА сьвяткуецца ён, як Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясьцін. Менавіта ў гэты дзень Рэспубліканская рада Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае сваех сяброў і прыхільнікаў на беларускую дыктоўку, якая адбудзецца ў самым сэрцы Гістарычнага  цэнтру нашай сталіцы – у Верхнім горадзе.

Пачатак дыктоўкі а 18-й гадзіне 18 красавіка 2008 г. у скверы каля Менскай ратушы.

Чакаем Вас!

Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

16 красавіка дыктоўку праводзілі маці палітзьняволеных - Галіна Сіўчык і Тацяна Кім.

17 красавіка ў 17.00 у бібліятэцы касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пішуць сябры клуба “Спадчына” (кантактная асоба - Анатоль Белы)

18 красавіка ў 18.00 - пішуць у скверы каля рэстаўраванай ратушы на пл. Свабоды (кантактная асоба - Антон Астаповіч).

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства