«Працэс 14-ці» ператвараецца ў «працэс 10-ці»
https://spring96.org/be/news/21414
2008
2008-04-11T13:31:11+0300
2008-04-11T13:31:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука, якія праходзяць па крымінальнай справе за вулічныя маніфэстацыі 10 студзеня, ня будуць судзіць 16 красавіка разам з іншымі паплечнікамі. Справа ў тым, што гэтая чацьвёрка несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі і перанесьлі. Дата судовага паседжаньня па гэтых актывістах пакуль ня вызначаная.
Такім чынам, 16 красавіка перад судом Цэнтральнага раёну Менску паўстануць толькі дзесяць актывістаў апазыцыі – М.Пашкевіч, А.Бондар, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Кім, А.Койпіш, М.Крываў, Т.Цішкевіч.