viasna on patreon

Уносяцца зьмены і дапаўненьні ў крымінальнае заканадаўства

2008 2008-04-09T17:08:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння прыняла ў першым чытанні змяненні ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы.

Прадстаўляючы законапраект, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Вадзім Зайцаў растлумачыў, што прадугледжваецца ўстанаўленне крымінальнай адказнасці за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку, судна, паветранага судна.

Ён адзначыў, што на працягу апошніх пяці гадоў расце колькасць незаконных перасячэнняў дзяржаўнай граніцы на аўтамабілях, у прыватнасці на машынах павышанай праходнасці, якія выкарыстоўваюцца ў асноўным для перамяшчэння праз граніцу падакцызных тавараў.

Вадзім Зайцаў удакладніў, што ў дзеючым заканадаўстве прадугледжвалася крымінальная адказнасць толькі для асоб, якія наўмысна незаконна перасяклі граніцу паўторна. Ён прывёў прыклад 2006 года, калі грамадзянін Літвы на лёгкаматорным самалёце незаконна перасек беларуска-літоўскую граніцу і быў пакараны за гэта толькі ў адміністрацыйным парадку.

Акрамя таго, змяненні і дапаўненні ў Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы ўстановяць парадак прадаўжэння і прыпынення прэвентыўнага нагляду ў адносінах да асоб, прыгавораных да пакарання ў выглядзе абмежавання волі, арышту або накіраваных у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Законапраект удакладняе абавязкі асобы, якая знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам, а таксама парадак спынення прэвентыўнага нагляду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства