viasna on patreon

Распачата крымінальная справа па факце вандалізму ў Курапатах

2008 2008-03-28T10:48:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/image011.jpg
Курапаты

Курапаты

Распачата крымінальная справа па факце вандалізму ва ўрочышчы Курапаты. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч.

12 сакавіка невядомыя знішчылі больш за 30 крыжоў, устаноўленых грамадскасцю на тэрыторыі гісторыка‑культурнай каштоўнасці I катэгорыі «Месца знішчэння ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930—1940‑х гадоў ва ўрочышчы Курапаты», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка‑культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў А.Астаповіча, 27 сакавіка ў офіс аб’яднання прыйшоў ліст, датаваны 20 сакавіка, за подпісам памочніка пракурора Мінскага раёна Святланы Пастуховай. У лісце паведамляецца, што «па факце пашкоджання драўляных крыжоў на тэрыторыі гісторыка‑культурнага комплексу «Курапаты» Бараўлянскім аддзелам міліцыі Мінскага РУУС распачата крымінальная справа на падставе артыкула 339, частка 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (хуліганства)». Гэты артыкул прадугледжвае грамадскія работы, або штраф ці арышт да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі да трох гадоў.

Старшыня таварыства звярнуў увагу на тую акалічнасць, што праваахоўныя органы ўпершыню распачалі крымінальную справу па факце вандалізму ў Курапатах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства