viasna on patreon

Аляксея Марозава будуць судзіць за салідарнасьць з палітвязьням

2008 2008-03-03T15:23:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 сакавіка ў 19 гадзінаў каля дому, дзе жыў палітзьняволены Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай пры вывешваньні расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка супрацоўікі міліцыі затрымалі Аляксея Марозава, удзельніка акцыі салідарнасьці, якую праводзіла  маладзёвая камісія БСДП (Грамада). Міліцыянты са словамі "Стой, сука, страляць будзем!" дагналі хлопца і зьвезьлі.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", Аляксей правёў ноч на Акрэсьціна, але пра гэта міліцыянты нават не паведамілі бацькам.

Зараз партыйнага актывіста даставілі ў суд Цэнтральнага раёну.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства