viasna on patreon

Прыемна, калі закон пачынае дзейнічаць.

2008 2008-03-03T12:51:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія жыхары трэцяга пад’езду ў доме № 11”А” па вуліцы Леніна вырашылі скарыстацца вопытам баранавіцкіх актывістаў у пытаньні, як прымусіць камунальныя службы выконваць пункт дамовы, дзе гаворыцца, што яны бяруць на сябе адказнасьць за прыбіраньне пад’ездаў, а жыхары аплочваюць гэтую паслугу.

Але камунальшчыкі ўжо шмат гадоў парушаюць дамову, не прыбіраючы пад’езды, хаця аплату за гэтую паслугу штомесяц атрымліваюць.

Заяву, пад якою падпісаліся ўсе ўладальнікі кватэраў гэтага пад’езду, накіравалі спачатку ў першую інстанцыю - гэта значыць, кіраўніку КУЖЭП “Бярозажылсэрвіс” сп. Максімчыку А.У. з просьбаю выконваць дамову па ўборцы пад’езду, за што жыхары многа гадоў плоцяць і пры тым самі прыбіраюць.

Сп. Максімчык пагадзіўся з тым, што яны павінныя прыбіраць пад’езды, але для гэтага трэба дадаткова наняць 51 штатную адзінку рабочых, на ўтрыманьне якіх спатрэбіцца каля 350 млн. рублёў. Але для гэтай мэты зь бюджэту не пагадзіліся выдзяліць грошаў. І ў выпадку нязгоды жыхароў гэтага пад’езду з такім адказам параіў зьвярнуцца ў суд альбо ў вышэйстаячую арганізацыю “Бярозаўскую ЖКГ”. Жыхары скарысталіся парадаю, але вырашылі не псаваць час і спачатку зьвярнуліся ў абласную пракуратуру з просьбаю прымусіць ЖЭС выконваць дамову.

Не пасьпелі яны атрымаць адказ з раённай пракуратуры, куды быў пераадрасаваны зварот, як ужо работнікі жыльлёва-камунальнай службы пачалі мыць пад’езд.

За невыкананьне дамовы быў пакараны сп. Максімчык штрафам у 4 базавыя велічыні, хаця жыхары не прасілі ў сваім звароце да пракуратуры аб гэтым. Відаць, сп. Максімчык пакрыўдзіўся на тых, хто пісаў скаргу. Але дарма. Людзі ўжо разумнеюць і пачынаюць абараняць свае правы. Заканчваецца магчымасьць “выязжаць” на іх маўклівасьці. Трэба праяўляць настойлівасьць сп. Максімчыку пры зьвяртаньні да тых, ад каго залежыць атрыманьне сродкаў для выкананьня дамовы.

Паступова і ў некаторых іншых мікрараёнах райцэнтру камунальшчыкі пачалі прыбіраць некаторыя пад’езды.

Тамара Шчапёткіна, Бяроза-Картузская Берасьцейскай вобл.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства