5 лютага ў 10-00 разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча
Судовае паседжаньне адбудзецца ў Магілёўскім абласным судзе
Нагадаем, што палітвязень Артур Фінькевіч, які адбываў пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі за нанясеньне графіці палітычнага зьместу, быў арыштаваны 26 кастрычніка і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар. Да вызваленьня яму заставалася каля паўтара месяца, аднак 16 лістапада Фінькевічу было прад'яўлена новае абвінавачаньне по арт. 415 КК РБ «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі» за парушэньні ўнутранага распарадку спецкамендатуры.
20 сьнежня Кастрычніцкі райсуд Магілёву прызнаў лідэра моладзевага дэмакратычнага руху віноўным у зьдзяйсьненьні прад'яўленага крымінальнага злачынства і прысудзіў да 1 году і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Лідэр незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Артур Фінькевіч болей 3-х месяцаў беспадстаўна знаходзіцца за кратамі.
8 лютага палітвязьню споўніцца 23 гады.