Актывіст Руху беларусізуе Акрэсціна
https://spring96.org/be/news/20079
2008
2008-01-24T14:26:40+0200
2008-01-24T14:26:40+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Памочнік Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец распрацаваў беларускамоўны бланк заявы на прыём перадачаў арыштаваным.
– Каб зрабіць перадачу ў ізалятар часовага ўтрымання неабходна запоўніць спецыяльны бланк заявы. Мне яго далі на Акрэсціна. Але ж ён быў аформлены па-расейску. Увечары я зрабіў ягоны пераклад на беларускую мову і надрукаваў некалькі экзэмпляраў па-беларуску, – кажа Алесь Лагвінец.
Ранкам 24 студзеня Алесь зрабіў перадачы Алесю Макаеву, Карэну Акопаву, Сяргею Парсюкевічу і Змітру Хведаруку, напісаўшы заявы па-беларуску.
Рух заклікае ўсіх, хто робіць перадачы на Акрэсціна, карыстацца беларускай мовай.
Бланк на беларускай мове можна скачаць тут