viasna on patreon

Суд прызнаў Аляксандра Крутога віноўным і накіраваў яго на лячэньне

2008 2008-01-24T12:45:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Нясьвіжскім судзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Крутога. Ён прызнаны віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 368 КК РБ - публічная абраза прэзідэнта краіны. У сувязі з тым, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва, Аляксандр Круты вызвалены ад пакараньня, а крымінальная справа спыненая. Паколькі падчас сьледства ў дачыненьні да абвінавачанага праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая ўстанавіла, што Аляксандр Круты хворы на паранаідальную шызафрэнію, матэрыялы накіраваныя ў медустанову з мэтай правядзеньня стацыянарнага лячэньня ва ўмовах звычайнага рэжыму.

Між тым, абаронца асуджанага Мар'яна Сямешка ня згодная з вынесеным прысудам, паколькі лічыць, што віна Аляксандра Крутога не была пацьверджаная падчас судовага разгляду прад'яўленымі доказамі, і справа спыненая не па рэабелітуючых падставах, а ў сувязі з адсутнасьцю грамадзкай небясьпекі. Адвакатка актывіста запэўніла, што прысуд будзе абскарджаны ў касацыйным парадку.

Нагадаем, што крымінальная справа за публічную абразу прэзідэнта Лукашэнкі была ўзбуджана супраць Аляксандра Крутога яшчэ ў траўні 2003 года. Падставай для ўзбуджэньня паслужыла тое, што сп.Круты распаўсюдзіў у Нясьвіжы ўлёткі, дзе напісаў: “органы власти склоняются ко злу (творят зло). Я кажу: Лукашенко ко злу не склоняется.” Некалькі гадоў А.Круты жыў у Менску і быў затрыманы толькі ўвосень 2007 году. Спачатку грамадзкі актывіст утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА, пасьля знаходзіўся ў рэспубліканскім псіхіятрычным шпіталі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства