C.Луканін: “Справа Зьдзьвіжкова палітычная”
https://spring96.org/be/news/19963
2008
2008-01-18T15:41:50+0200
2008-01-18T15:41:50+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Прысуд Аляксандру Зьдзьвіжкову камэнтуе Сяргей Луканін – юрысконсульт царквы “Новае жыцьцё”:
“Я думаю, што насамрэч гэта справа больш палітычная. Тут дакладна існуе палітычны падмурак. А калі глядзець на рэлігійны аспэкт? Вядома, публікацыі ў мэдыях, якія зьневажаюць рэлігійныя пачуцьці вернікаў розных рэлігіяў, гэта, на маю думку, не зусім добра. Аднак караць за гэта такім прысудам – тут таксама назіраецца перабор.
А што да канкрэтнай справы спадара Зьдзьвіжкова, дык тут, я думаю, ёсьць 100-працэнтны палітычны падмурак. І толькі з-за палітычнага падтэксту асудзілі гэтага чалавека”.