viasna on patreon

12 лістапада ў Жлобіне судзьдзя раённага суду Алена Ярмольчык разглядала адміністрацыйную справу супраць старшыні раённай арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Пятра Мірашнічэнкі

2004 2004-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Судзьдзя Алена Ярмольчык аштрафавала Пятра Мірашнічэнку на 120 тысячаў рублёў за нібыта незаконны выраб і распаўсюд пэрыядычных выданьняў.

Да судовай справы супраць Пятра Мірашнічэнкі спрычыніліся жлобінскія міліцыя, пракуратура, раённы Савет дэпутатаў, рэдактар дзяржаўнай газэты “Новы дзень”. А ўся, так бы мовіць, віна спадара Мірашнічэнкі ў тым, што ў сябе дома ён набраў на ўласным кампутары і надрукаваў на прынтары артыкул да рэферэндуму: “Скажам – “не” пажыцьцёвай дыктатуры”! У актывіста ўчынілі ператрус, адабралі кампутар і завялі адміністрацыйную справу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства