viasna on patreon

Незадаволенае хадайніцтва аб спыненьні другой крымінальнай справы ў дачыненьні да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча будзе абскарджана ў судзе

2007 2007-10-26T17:16:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі ў ўзбуджэньнем 14 жніўня дадатковай крымінальнай справы ў дачыненьні да асуджанага лідэра "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча за адмову ад дачы паказаньняў, 9 кастрычніка адвакатам палітвязьня было заяўлена пісьмовае хадайніцтва на імя сьледчага аб яе спыненьні за адсутнасьцю складу злачынства.  Згодна з  арт. 27 Канстытуцыі РБ грамадзянін мае права не даваць паказаньні супраць сабе і сваіх блізкіх, - гэтым канстытуцыйным правам і скарыстаўся Зьміцер Дашкевіч, пра што пісьмова паведаміў органам крымінальнага сьледтва, якія вялі допыт.

19 кастрычніка сьледчы пракуратуры Лох, які вядзе крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча, вынес пастанову аб адмове ў задавальненьні заяўленага адвакатам хадайніцтва. На дадзены момант абаронца палітвязьня падрыхтаваў скаргу на вынесеную службовую пастанову і мае намер зьвярнуцца ў суд Шклоўскага раёну.

Варта нагадаць, што ў Мінскім гарадзкім судзе знаходзіцца надзорная скарга на прысуд вынесены 1 лістапада 2006 году судзьдзёй Кастрычніцкага раёну Менску Алай Булаш, якая пакарала лідэра Маладога Фронту на паўтары гады пазбаўленьня волі падчас закрытага судовага паседжаньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства