У Магілёве канфіскаваныя незалежныя выданьні
https://spring96.org/be/news/18713
2007
2007-10-13T17:46:00+0300
2007-10-13T17:46:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Паводле пратаколу, міліцыянты забралі 45 асобнікаў “Нашага Магілёву”, 16 – “Народнага фронту” ды 12 брашураў. Канфіскацыі міліцыянты патлумачылі адсутнасьцю ў выданьнях выходных дадзеных.
Газэты “Наш Магілёў” ды “Народны фронт” і брашура “Што апейскі саюз можа даць Беларусі” прысьвечаныя “апейскаму маршу” і 12 прапановам азьвязу на наладжваньне адносінам з афіцыйным Менскам.
Выданьні распаўсюджвалі ў цэнтры Магілёва на пешаходнай вуліцы Ленінскай грамадзкія актывісты Віталь Макаранка, Сяргей Нягацін, Аляксандар Анісімаў ды Канстанцін Яўсееў. Усё яны былі затрыманыя і правялі ў Ленінскім аддзеле міліцыі дзьве гадзіны. Пасьля пераліку выданьняў і праверкі пашпартоў актывістаў адпусьцілі.