Сяргей Сямёнаў апраўданы судом
https://spring96.org/be/news/18551
2007
2007-10-05T16:55:06+0300
2007-10-05T16:55:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
4 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Гомеля апраўдаў Сяргея Сямёнава “ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння”.
9 верасня на беларуска-ўкраінскай мяжы супрацоўнікі мытні склалі на актывіста адміністрацыйны пратакол за адмову запаўняць дэкларацыю на рускай мове. Сяргей Сямёнаў запатрабаваў беларускамоўныя бланкі, але яны яму не былі прадстаўленыя (пажней старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі назваў адсутнасць беларускамоўных бланкаў сваёй асабістай памылкай).