Новы падазраваны ў крымінальнай справе па 193.1 артыкуле - моладзевы актывіст з Гомелю Андрэй Цянюта
https://spring96.org/be/news/18449
2007
2007-09-28T17:45:27+0300
2007-09-28T17:45:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
27 верась на допыт па справе Маладога Фронту ў мясцовае упраўленьне КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Андрэй Цянюта. Сьледчы Андрэй Коласаў уручыў хлопцу пастанову аб прызнаньні яго падазраваным у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыіпа крымінальным артыкуле 193.1 КК РБ. Моладзевы актывіст адмовіўся адказваць на пытаньні без адваката
і сьведчыць супраць сябе, аднак падпісаў дакумент, згодна з якім мусіць абавязкова зьяўляцца на допыты і сьледчыя мерапрыемствы.
За апошнія два месяцы Андрэй Цянюта восем разоў быў затрыманы міліцыяй, 25 верасня ён выйшаў з ізалятару часовага ўтрыманьня пасля 10-сутачнага адміністратыўнага арышту.