viasna on patreon

Першыя матэрыялы па рэгуляваньні дзейнасьці інтэрнэт СМІ будуць падрыхтаваныя ў кастрычніку

2007 2007-09-25T16:20:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжведамасная рэспубліканская рабочая група па вывучэнню вопыту краін СНД і Еўропы ў пытанні прававога рэгулявання дзейнасці інтэрнэт?СМІ прадставіць першыя матэрыялы да сярэдзіны кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Слабадчук.

Рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі 15 ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў інфармацыі, сувязі і інфарматызацыі, юстыцыі, замежных спраў, унутраных спраў, Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Белдзяржуніверсітэта і іншых, створана з мэтай падрыхтоўкі праекта дакумента, які будзе рэгуляваць дзейнасць інтэрнэт?выданняў у рэспубліцы. Цяпер у Беларусі няма нарматыўнай базы, якая рэгулюе гэта пытанне. Размова ідзе не пра ўвядзенне кантролю, цэнзуры, забароны інтэрнэт?СМІ, а пра вызначэнне ўмоў распаўсюджання той або іншай інфармацыі, упарадкаванні дзейнасці інтэрнэт?выданняў, падкрэсліў Аляксандр Слабадчук.

Пасля скрупулёзнага вывучэння сусветнага вопыту ў пытанні рэгулявання дзейнасці інтэрнет?выданняў група прапрацуе нюансы, якія павінны знайсці сваё адлюстраванне ў праекце дакумента. Кожная пазіцыя будзе адпрацоўвацца з улікам інтарэсаў усіх зацікаўленых структур, адзначыў намеснік міністра інфармацыі. Акрамя таго, рабочая група прыме рашэнне, які выгляд у канчатковым выніку атрымае дакумент: ці будуць унесены папраўкі ў дзеючы закон аб СМІ у Беларусі, у ім з’явіцца новы раздзел або гэта будзе самастойны дакумент, піша "Наша ніва" са спасылкай на  "Белта".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства