Гродзенская студэнтка, ахвяра следчага эксперыменту, асуджаная на 4 гады калоніі, выйшла на свабоду.
https://spring96.org/be/news/18281
2007
2007-09-18T09:06:30+0300
2007-09-18T09:06:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аднак віну з яе не знялі, замяніўшы прысуд на 3 гады абмежавання волі. Ад 3 верасня Маргарыта знаходзіцца дома, а не ў калоніі. Але зараз яна павінна вяртацца дадому не пазней за 19-ю гадзіну, пастаянна адзначацца ва ўчастковага інспектара.
5 месяцаў таму дваццацігадовая Маргарыта Царан была асуджана на чатыры гады пазбаўлення волі: яе прызналі вінаватай у незаконным набыцці «з мэтай продажу наркатычнага сродку —0,28 грама марыхуаны за 22.000 рублёў».
Галоўнай мэтай следчага эксперыменту быў выкладчык Гродзенскага універсітэта Андрэй Здасюк, якога падазравалі ў распаўсюджанні наркотыкаў. Сама Маргарыта была толькі падстаўной асобай, праз якую меркавалася зрабіць кантрольную закупку і злавіць на месцы злачынства. Сябра Рыты з дзяцінства, Андрэй Кісель, быў узяты міліцыяй за ўжыванне наркотыкаў. Яму прапанавалі супрацоўніцтва. Пасля гэтага Андрэй папрасіў Маргарыту набыць для яго марыхуану ў свайго выкладчыка. Па словах самой Рыты, выкладчык неаднаразова расказваў студэнтам пра наркотыкі:
“На працягу ўсяго курса, які ён нам чытаў ва універсітэце, казаў, што не так гэта ўжо і дрэнна…”
Калі Маргарыта прынесла наркотык «сябру», яе ўжо чакалі аператыўнікі.
Аднак галоўны падазроны ўцёк з-пад следства, пасля чаго міліцыя ва ўсім абвінаваціла Маргарыту. Яе ж “сябра”, напрыклад, асудзілі ўмоўна…
Валянціна Царан, маці дзяўчыны, ад самага пачатку справы пачала хадзіць па розных інстанцыях, у тым ліку дайшла нават да Генеральнага пракурора. Скончылася ўсё паўторным прысудам Гродзенскага абласнога суда:
“Па вялікім рахунку, я прайшла той шлях, якім ходзіць амаль кожны ў падобных сітуацыях: і ў абласны суд, і ў Вярхоўны суд я пісала, і Генеральнаму пракурору, і нават самому прэзідэнту. Але ўся справа вырашылася на ўзроўні абласнога суда: быў зменены прысуд з пазбаўлення волі на абмежаванне. Я хацела б сказаць шчыры дзякуй і вам канкрэтна, і выкладчыкам, якія яе абаранялі… ды і ўсім людзям, якія нам дапамагалі. Вось мы сёння з Рытай былі ў саборы і маліліся за здароўе ўсіх, хто нам дапамагаў”.
Месяц таму Валянціна Царан мела сустрэчу з Генеральным пракурорам Пятром Міклашэвічам. Па яе словах, у адказ на пытанне, ці маральна выкарыстоўваць людзей у такіх эксперыментах дзеля прасоўвання па кар’ернай лесвіцы, ёй адказалі: «Ня толькі амаральна, але й незаконна». Аднак судзімасць з Маргарыты так і не знялі. Маці дзяўчыны тлумачыць гэта проста:
“Адна справа: калі з яе поўнасцю зняць усе абвінавачванні, то самі разумееце, колькі людзей трэба пакараць”.
Цікава, што ў прэсавай службе Міністэрства ўнутраных справаў такія следчыя эксперыменты міліцыі памылковымі не лічаць:
“Гэта не памылка падчас правядзення пэўных следчых мерапрыемстваў, гэта памылка суда”.
Маргарыта правяла на “зоне” больш за 5 месяцаў, так і не ўцяміўшы, за што яе пасадзілі:
“Было дрэнна, было страшна, таму што я не разумела, якім чынам я парушыла закон”.
Нават асуджаныя да Рыты ставіліся не так, як да іншых:
“Атмасфера, канешне, была даволі варожая. Не было такой атмасферы сяброўства і нейкага адзінства. Усе чужыя адзін да аднаго людзі, і адносіны адпаведныя. Да мяне ставіліся вельмі спецыфічна, бо разумелі, што гэта нейкая памылка, як я сюды патрапіла”.
Пасля выхаду на волю Маргарыта не трымае зла на свайго “сябра” і міліцыянтаў, якія правялі следчы эксперымент:
“Я нікому не жадаю пакарання такога, якое атрымала я сама, і перажыць усё тое, што перажыла я сама. Не, я б не хацела, каб іх пакаралі”.
Зараз Маргарыта плануе ўзнавіцца ва універсітэце пасля зімовай сесіі.