viasna on patreon

У Бабруйску былі затрыманыя моладзевыя актывісты

2007 2007-09-07T10:17:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сяргея Лацінскага, Мікіту Быцэнку і яшчэ двух маладых людзей, імя аднаго з якіх Федар затрымалі 6 верасьня каля дзевяці гадзін вечара ў Бабруйску.

У той дзень яны дапамагалі мясцоваму праваабаронцу Ігару Ходзьку рамантаваць ягоны прыватны дом.

Па тэлефоне Ігар Ходзька паведаміў, што хлопцаў міліцэйскі нарад затрымаў адразу ж за брамкай і адвезьлі ў  Ленінскі РАУС Бабруска па вуліцы Пушкіна.

У затрыманых  канфіскавалі налепкі да“Эўрапейскага маршу”. У актывістаў перапісалі пашпартныя зьвесткі і адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства