Судовы канвеер у Салігорску працуе без збою: Алесь Каліта - 7 сутак арышту, Вячорка - 5 базавых.
У Салігорску працягваюцца суды над 9 моладзевымі актывістамі, якія былі затрыманы ўчора ля будынку суда ў часе працэсу над Іванам Шылам. і правялі ноч ў салігорскім ізалятары часовага ўтрыманьня. На іх былі складзены пратаколы аб правапарушэньні па артыкуле 23.34. (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Сёньня суддзя Бураўцоў пакараў грашовымі штрафамі у памеры 5 базавых велічыняў Віктара Дзенісевіча і Касю Галіцкую. Па апошняй інфармацыі з Салігорску Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне, а Зьміцер Карноў 5 базавых велічыняў. Прысуд Алесю Каліце самы жорсткі - 7 сутак адміністратыўнага арышту. Нагадаем што лідэр "Моладзі БНФ" сёлета двойчы адбываў пакараньне: сем і пятнаццаць сутак.
12-50.
Зьміцер Федарук - штраф 5 базавых велічынь,
Тацяна Буланавай - штраф 4 базавыя велічыні
Людміла Атакулава - 7 сутак арышту
Франак Вячорка - штраф 5 базавых велічыняў.