viasna on patreon

Сёньня стане вядома, калі будуць судзіць наступнага маладафронтаўца

2007 2007-08-23T12:13:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня суд Салігорскага раёну Менскай вобласьці мусіць вызначыць, калі адбудзецца судовае паседжаньне па разглядзе крымінальнае справы актывіста незарэгістраванага “Маладога Фронту” Івана Шылы.

Шаснаццацігадовага юнака абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У чацьвер у Салігорск дзеля падтрымкі Івана Шылы накіравалася група прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, сярод якіх лідэр руху “За свабоду”, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч, каардынатар адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага Іна Кулей, праваабаронцы, сябры “Маладога фронту” ды інш.

Нагадайма, што ўчора стала вядомая дата судовага працэсу над яшчэ адной актывісткай “Маладога фронту” Настай Азаркай, якая таксама абвінавачваецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Слуханьні па ейнай крымінальнай справе распачнуцца ў судзе Нясьвіжу 4-га верасьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства