У Менску затрыманы Зьміцер Хведарук
https://spring96.org/be/news/17641
2007
2007-07-26T11:55:00+0300
2007-07-26T11:55:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго зь лідэраў незарэгістраванай аргагнізацыі "Малады фронт" Зьмітра Хведарука.
Яго затрымалі ля будынку Дома правасудзьдзя ў Менску, куды маладафронтавец накіроўваўся, каб пачуць прысуд у справе Канстанціна Лукашова, якая там разглядаецца.
Зьмітра Хведарука, верагодна, павезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску.
Паплечнікі Зьмітра зьвязваюць ягонае затрыманьне, як і арышты іншых моладзевых актывістаў у мінулыя дні, з жаданьнем уладаў ізаляваць маладафронтаўцаў напярэдадні мерапрыемстваў, якія заплянаваныя ў Менску на 27 ліпеня -- Дзень незалежнасьці.