viasna on patreon

Музыкаў звальняюць з працы за ўдзел у «Басовішчы»

2007 2007-07-26T10:58:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта паведамілі двум удзельнікам гурту «Сьцяна» — вакалісту Паўлу Прохараву і барабаншчыку Аляксею Кузняцову. Яны працуюць гукарэжысёрамі на Берасьцейскай студыі тэлебачаньня. У той жа сытуацыі і гітарыст бярозаўскага гурту «BN» Максім Літвінец. Ён працаваў інжынэрам у калгасе «Прамень».

Прычына ў тым, што музыкі не атрымалі дазвол пакінуць працу 19?20 ліпеня, а на першы дзень якраз быў запланаваны выступ «Сцяны» на «Басовішчы». І хлопцы з’ехалі на фэстываль без дазволу адміністрацыі студыі. А па вяртанні даведаліся, што з 8 жніўня іх звальняюць па артыкуле 48 п.5 Працоўнага кодэксу «за прагулы, якія пацягнулі за сабой парушэнні працоўнай дысцыпліны».

Зараз супрацоўнікі студыі напісалі калектыўны зварот да адміністрацыі з просьбай не звальняць хлопцаў. Адказу на яго пакуль няма.

У гэткай жа сітуацыі апынуўся і гітарыст бярозаўскага гурта «BN» Максім Літвінец, які працуе інжынерам у філіяле калгаса «Прамень». Музыка напісаў заяву, каб ўзяць два дні за свой кошт, але згоду дырэкцыі не атрымаў. Пасля вяртання даведаўся, што з 24 ліпеня звольнены па тым жа артыкуле, што і брэсцкія музыкі. Да таго ж ён мусіць выплаціць каля 4,5 тысячаў еўра, бо не адпрацаваў патрэбныя два гады пасля разьмеркавання на гэтае месца працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства