viasna on patreon

У справе Кастуся Лукашова суд абвясьціў перапынак да 25 ліпеня.

2007 2007-07-11T13:31:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dom-pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускі Дом правасудзьдзя

Беларускі Дом правасудзьдзя

Сёньня ў 11-30 павінен быў быць абвешчаны прысуд па справе актывіста Кастуся Лукашова.

Нагадаем, што ўчора дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць грамадскага актывіста двумя гадамі ўмоўнага зьняволеньня.

Аднак, як стала вядома ПЦ “Вясна”, напачатку судовае паседжаньне было адкладзенае на гадзіну. Гэта было зьвязанае з тым, што пракурор заявіў хадайніцтва каб выклікаць у суд яшчэ аднаго сьведку - супрацоўніка службы аховы правапарадку Міхаіла Грыба, які, нібыта, можа прадставіць дадатковыя зьвесткі па справе. Аднак за гадзіну адшукаць яго не ўдалося, таму, паколькі пракурор настойваў на сваім хадайніцтве, прынята рашэньне аб пераносе разгляду справы на 25 ліпеня.

Прадстаўнікі дыпкорпусу і маці Кастуся Лукашова і Вячаслава Сіўчыка
Кастусь Лукашоў у чаканьні судовага паседжаньня
"Пацярпелы" міліцыянт Сушчэня фатаграфавацца не захацеў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства