Алесь Каліта арыштаваны на 15 сутак
https://spring96.org/be/news/17419
2007
2007-07-04T20:13:11+0300
2007-07-04T20:13:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёну сталіцы вынес пакараньне старшыні моладзевай камісіі Партыі БНФ Алесю Каліта - 15 сутак арышту.
Такое рашэньне вынесла судзьдзя Паўлючок, абвінаваціўшы моладзевага лідэра ў хуліганскіх дзеяньнях. Нягледзячы на сьведчаньні Насты Александровіч - дзяўчыны, якую на вуліцы сярод белага дня хацелі схапіць невядомыя ў чорнай вопратцы і якую выбег бараніць з офісу Партыі БНФ Алесь Каліта разам з Паўлам Серадзенкам, судзьдзя прыняла за асноўны доказ віноўнасьці хлопца сьведчаньні міліцыянта Гвардзеенкі Ягора.