viasna on patreon

У Маларыце задаволены іск Партыі БНФ.

2004 2004-07-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 ліпеня суд Маларыцкага раёну Брэсцкай вобласьці задаволіў іск Партыі БНФ
аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі да начальніка аддзела па ідэалагічнай працы Маларыцкага райвыканкама Сяргея Строка, які публічна заявіў, што Партыі БНФ ў гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічала з фашыстамі.

Суд абвязаў С. Строка абвергнуть сваё выказваньне ў рэгіянальнай газеце, заснаванай Маларыцкім райвыкамам і сплаціць дзярж. пошліну ў памеры 95 тыс. беларускіх рублёў і 4.160 у даход дзяржавы.

Прадстаўнкамі партыі БНФ ў працэсе выступалі юрысты Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч.

Уладзімір Лабковіч пракаментаваў судовае рашэньне: “Мы вельмі задаволены бездакорным вядзеньне працэсу і прафесійным кіраваньнем беларускім заканадаўствам з боку суда”.

Нагадаем, што 25 красавіка падчас сходу ў вёсцы Струга, арганізаванага па ініцыятыве дэпутата Маларыцкага раённага савету Ўладзімера Малея, Сяргей Строк заявіў што не варта слухаць апазіцыю:“Я вам скажу болей: “Гэты таварыш (калі яго можна назваць таварышам) Уладзімер Малей -- сябра Партыі БНФ. Гэтая партыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі вы былі маладыя, была на баку фашыстоўскай Германіі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства