viasna on patreon

Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-10-21T17:09:40+0300 2024-10-21T17:09:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

21 кастрычніка 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай ды палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і яе палітыцы, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так, заключаныя пад варту:

  1. Аляксандр Якушкоў паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні паводле арт. 361-1 КК;
  2. Арцём Зянькоў паводле абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні ў ініцыятывы, прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем, паводле арт. 361-2 КК;
  3. Валерый Мяфодзіенка паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці за ахвяраванні ў ініцыятывы, прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем, паводле арт. 361-2, 290-1 КК;
  4. Андрэй Лабада паводле абвінавачвання ў абразе прадстаўніка ўлады і ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за выказванні ў інтэрнэце і за ахвяраванні ў ініцыятывы, прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем паводле арт. 369 і 361-2 КК;
  5. Марына Леановіч паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і ўдзелу грамадзян у ваенных канфліктах за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам і беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных сіл Украіны паводле арт. 361-2 і 361-3 КК;
  6. Таксама Яўген Зайцаў асуджаны паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт. 361-4 і 342 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  7. Яўген Сцяпанаў асуджаны паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні паводле арт. 361-1 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  8. Сяргей Паўлавіцкі асуджаны паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Якушкова, Арцёма Зянькова, Валерыя Мяфодзіенку, Андрэя Лабаду, Марыну Леановіч, Яўгена Зайцава, Яўгена Сцяпанава, Сяргея Паўлавіцкага;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Прававая ініцыятыва;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства