viasna on patreon

Палітзняволенага бізнэсоўца асудзілі да пяці гадоў калоніі

2024 2024-10-16T15:03:46+0300 2024-10-16T15:03:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yunchyc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Наша ніва" паведамляе, што палітвязня Сяргея Юнчыца асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

Сяргея асудзілі ў Мінскім абласным судзе. Яго абвінавачвалі паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-4 (садзейнічанне эктрэмісцкай дзейнасці),  і арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання, страціў сілу ў траўні 2021 года).

Справу разглядала суддзя Алена Курганава

Сяргей Юнчыц быў затрыманы за салідарнасць з рэпрэсаванымі.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Падассе Жыткавіцкага раёна. З 90-х займаўся бізнэсам. Мужчына да 2023 года кіраваў сямейнай кампаніяй "Юніко-дэнтал", якая займаецца пастаўкамі стаматалагічных матэрыялаў, інструментаў і абсталявання.

   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства