viasna on patreon

У Брэсце мужчыну асудзілі паводле пяці крымінальных артыкулаў на тры гады калоніі

2024 2024-10-01T15:48:45+0300 2024-10-01T16:06:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_ablasny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 27 верасня асудзілі Вадзіма Наўцэню паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс вёў суддзя Дзмітрый Карасінскі.

Брэсцкі абласны суд

Як паведаміла "Берасцейская вясна" са спасылкай на прэс-рэліз Брэсцкага абласнога суда, мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Пінску дзявятага і дзясятага жніўня 2020 года (арт. 342 КК). Абвінавачванні па астатнім чатыром артыкулам звязаныя з інтэрнэт-каментарамі Вадзіма. У іх суд убачыў "абразу Лукашэнкі" і прадстаўніка ўлады, "дыскрэдытацыю Беларусі", а таксама "распальванне іншай сацыяльнай варожасці".

Агулам Вадзіму Наўцэню прызначылі тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства