viasna on patreon

У Барысаве зноў асудзілі палітвязня, якога ўвесну не вызвалілі з калоніі

2024 2024-08-20T12:44:30+0300 2024-08-20T12:45:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavaliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

47-гадовы Васіль Кавалёў мусіў выйсці на волю ў сакавіку 2024 года з барысаўскай калоніі № 14, дзе ён адбываў папярэдні тэрмін. Але перад вызваленнем супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 11 чэрвеня 2024 года ў Барысаве суддзя Людміла Зінкевіч разглядзела новую крымінальную справу супраць Васіля, але вынік суда пакуль невядомы. Палітвязень абскарджвае прысуд. 

Васіль Кавалёў

У кастрычніку 2022 года Васіля асудзілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Суд Мазырскага раёна прызначыў палітвязню пазбаўленне волі.

Пасля разгляду апеляцыйнай скаргі мужчыну накіравалі адбываць тэрмін у барысаўскую калонію № 14. 27 лютага 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна была прызначана справа "Аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду". Гэта значыць, што напачатку сакавіка Васіль мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну.

Але ўжо ў чэрвені ў судзе Барысаўскага раёна над палітвязнем адбыўся суд паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Людміла Зінкевіч. Прысуд невядомы, але, верагодна, яму зноў прызначылі пазбаўленне волі.

У Мінскім абласным судзе 6 верасня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Васіля. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.


Месца ўтрымання Васіля:

ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады

Кавалёў Васіль Мікалаевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства