viasna on patreon

"Правы чалавека — гэта зручна". Гутарка з Кацярынай Дзяйкала — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"

2024 2024-08-01T17:38:35+0300 2024-08-01T18:38:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka-53.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гасцях новага выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук і праваабаронца Кацярына Дзяйкала, якая раней выкладала і была загадчыцай кафедры міжнароднага права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце міжнародных адносін — зазнала рэпрэсіі ды была звольненая адтуль у 202-м годзе.

У падкасце з Кацярынай пагаварылі пра правы чалавека: навошта яны патрэбныя і ў чым іх каштоўнасць? Ці не губляецца гэтая каштоўнасць у сучасным свеце? Ці было правам чалавека месца ў БДУ? Навошта сёння міжнародная адвакацыя? І галоўнае — чаму свету не выжыць без правоў чалавека?

"Цяпер яшчэ больш важна, каб каштоўнасць правоў чалавека не страціла сваю ўстойлівасць, — распавяла Кацярына Дзяйкала. — Правы чалавека — гэта наогул рэч для цёмных часоў. Яна патрэбная больш у цёмныя часы, чым у светлыя. Гэта як паветра. Ведаеце, калі ў цябе ўсё добра, ты дыхаеш чыстым паветрам — ты ўспрымаеш гэта як належнае... А калі табе няма чым дыхаць з нейкай прычыны, ты думаеш пра гэта штодня: дзе чыстае паветра? І ў гэтым плане, безумоўна, правы чалавека патрэбныя ўсюды і заўсёды, але ў цёмны час іх каштоўнасць, важнасць і ўстойлівасць яшчэ больш узмацняецца..."

Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:

"Усё маё жыццё — парнаграфія". ЛГБТК + пра змены ў заканадаўстве

У новым выпуску падкаста "Вясна" два героі (прадстаўнікі ЛГБТК+ супольнасці) Улад і Яўген адказваюць на пастанову Міністэрства культуры №24, якая ўносіць змены ў Інструкцыю "Аб эратычнай прадукцыі". Змены датычацца вызначэння парнаграфіі: у пастанову дададзеная канцэпцыя "нетрадыцыйных палавых адносін". Сярод іх — праявы ЛГБТК+ адносін (гомасэксуальнасць, поліаморыя), якія ідуць праз коску з заафіліяйй, некрафіліяй і педафіліяй…

Гісторыя аднаго звароту. Як дзве жанчыны абаранілі свае правы

У сакавіку 2024 года мы даведаліся пра тое, што Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) задаволіў скаргу дзвюх беларусак — Марыны Дубінай і Алены Дубовік. А падзеі, якія з дзяўчатамі адбыліся, адносяцца да ўжо далёкага нам 2017 года, калі былі антыдармаедскія пратэсты. Чаму варта чакаць сем гадоў і сем гадоў змагацца за свае правы?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства