viasna on patreon

Каталіцкі святар арыштаваны чацвёрты раз запар: хроніка пераследу 22-24 чэрвеня Дапоўнена

2024 2024-06-24T13:10:59+0300 2024-06-24T16:06:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yukhnevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-24 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гомелі пасля «сутак» за «экстрэмізм» звольнілі дваіх анколагаў

Гаворка пра мужа і жонку — Сяргея і Вольгу Івановых, піша "Флагшток".

Сяргей Іваноў — вядомы і паважаны спецыяліст у галіне пухлін галавы і шыі, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, патэнтаў на вынаходства, мае званне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі».Доктар з 36-гадовым стажам працаваў у абласным анкалагічным дыспансеры і на кафедры анкалогіі Гомельскага медуніверсітэта, вёў прыём у прафесарскім кансультатыўным цэнтры ВНУ.

Ягоная жонка, радыяцыйная анкалагіня вышэйшай катэгорыі Вольга Іванова, была супрацоўніцай радыелагічнага аддзялення Гомельскага абласнога анкадыспансера.


Дваіх мінчукоў затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту

На «пакаяльным відэа» яны «прызнаюцца» ва ўдзеле ў паслявыбарчым маршы 6 верасня 2020-га году.


Палітвязню Дзмітрыю Слуку хочуць узмацніць пакаранне

Дзмітрый Слук

Дзмітрыя Слуку накіравалі адбываць тэрмін у віцебскую калонію № 3. Па ініцыятыве адміністрацыі Дзмітрыю хочуць узмацніць пакаранне. Суд па замене рэжыма ўтрымання на турэмны адбудзецца ў Віцебску сёння, 24 чэрвеня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Міхаіл Зубеня.

Палітвязня затрымалі 10 лютага 2023 года. Пасля 10 сутак у ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА. Яго абвінавацілі ў "фінанасаванні тэрарыстычнай дзейнасці" паводле арт. 290-1 КК.

Паводле следства, Дзмітрый "перавёў крыптавалюту на віртуальны кашалёк тэрарыстычнай арганізацыі ў суме эквівалентнай 2 160 даляраў ЗША, што на момант здзяйснення злачынства склала не менш за 5,4 тыс. рублёў". Суд прызначыў яму 8 гадоў і 6 месяцаў калоніі са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).


Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю пасля 45 сутак — ён арыштаваны чацвёрты раз запар 

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне, санктуарыя Божай Маці Фацімскай, айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ пасля адбытых 45 сутак арышту. Гэты тэрмін скончыўся 22 чэрвеня. Вядома, што тэрмін зняволення святара з Шуміліна падоўжаны да 2 ліпеня. З перадач яму дазволеныя толькі лекавыя сродкі, піша katolik.life.

Такім чынам, пробашч з Шуміліна знаходзіцца за кратамі звыш 45 сутак — даўжэй за ўсіх рыма- і грэка-каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства