viasna on patreon

Вы пісалі лісты ў турму або атрымлівалі іх з волі? Запоўніце ананімна нашую апытанку

2024 2024-06-17T17:24:00+0300 2024-06-17T17:38:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/inkamunikada_iljustracyja_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У беларускіх месцах зняволення існуе праблема блакавання карэспандэнцыі палітвязням. Ім амаль не перадаюць лісты як ад сяброў, так і ад незнаёмцаў. Некаторыя палітычныя працяглы тэрмін не атрымліваюць лісты нават ад сваякоў. Камунікацыя з палітвязнямі стала вельмі ўрыўкавая. На сённяшні дзень вядома як мінімум пра шэсць палітвязняў, якія знаходзяцца ў стане “інкамунікада”, то бок, без усялякай сувязі з вонкавым светам.  

Мы хочам сабраць поўныя і сістэмныя звесткі аб інфармацыйнай блакадзе ў месцах зняволення – для разумення маштабу праблемы і яе адвакатавання. Калі вы дасылалі лісты палітвязням, або вы былі ў зняволенні па палітычных прычынах і атрымлівалі карэспандэнцыю, запоўніце нашую апытанку.

На сённяшні дзень вядома як мінімум пра шэсць палітвязняў у стане "інкамунікада": Сяргей Ціханоўскі, Марыя Калеснікава, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Мікалай Статкевіч.

Так, сваякі Максіма Знака апошні раз атрымлівалі ад яго ліст 9 лютага 2023 года. А звестак пра стан Марыі Калеснікавай няма больш за 400 дзён.

"Інкамунікада — цяжкае парушэнне правоў чалавека", — юрыст Вясны

Юрыст "Вясны" прааналізаваў праблему блакіравання ліставання ў калоніях у кантэксце правоў чалавека.

Пры гэтым праваабаронцы могуць не ведаць пра непублічныя выпадкі інфармацыйнай ізаляцыі. Адвакаты палітвзняў і іх сваякі могуць асцерагацца паведамляць пра знікненне сувязі ці яе з’яўленне.

Таму праваабаронцы "Вясны" збіраюць для аналізу даныя у двух катэгорыях:

  • тыя, хто піша ці пісаў лісты палітвязням: сваякі, сябры, валанцёры і ўсе іншыя;
  • палітвязні, якія атрымлівалі ці не атрымлівалі карэспандэнцыю падчас зняволення.

Мы плануем выкарыстоўваць даныя з апытанак у падрыхтоўцы зваротаў да Спецдакладчыкаў і аналітычных матэрыялаў.

Гугл-форма не збірае e-mail адрасоў і цалкам ананімная.

Апытанка для тых, хто піша ці пісаў лісты ў турму тут.

Апытанка для тых, хто атрымліваў лісты з волі тут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства