Затрыманні беларусаў за падтрымку Украіны і "экстрэмізм": хроніка пераследу 12-13 чэрвеня Дапоўнена
У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Сайт, сацсеткі і лагатып праекту “povestka.оrg” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 11 чэрвеня.
На сайце «povestka.оrg» пазначана, што гэта «сэрвіс легальных рашэнняў для прызыўнікоў і іх бацькоў» і што «тысячы кліентаў сэрвісу атрымалі вызваленне ад войска па стане здароўя, не парушаючы закон».
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:
Telegram-каналы і чаты «Андрiй Бiлецький», «Билини IV Імперії+», «Український Наступ/ # УкрТг», ukrain1an ꑭ news», «÷ tирания ценностей тоталитарного нигилизма ÷», «i didn't ask for this»;
YouTube-канал «ХАДАНОВИЧ | CHADANOVIC»;
Facebook-старонка «Help for BELARUS»;
TikTok-старонкі «блёк Воля», «Symon», «BelarusianMapper», «Belarus», «Арцём…”
На Віцебшчыне затрымалі мужчыну — яго прывезлі ў пастарунак у адным халаце
Сілавікі сцвярджаюць, што ён удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і пісаў каментары, у тым ліку, у падтрымку Украіны.
@mediazona_by знайшла яго старонку «Вконтакте», там мужчына падпісаны як Павел Іваноў.
Жыхара Мар'інай Горкі затрымалі з-за таго, што падтрымліваў Украіну і радаваўся іх перамогам у вайне
«Пакаяльнае відэа» з беларусам апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
На ім хлопец кажа, што пакідаў каментары ў падтрымку Украіну ў тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь».
Затрыманне за каментары пра расійскіх вайскоўцаў
Дырэктара адной з магілёўскіх арганізацый затрымалі за каментары пра расійскіх вайскоўцаў.
@mediazona_by знайшла старонку затрыманага "Вконтакте", там ён падпісаны як Андрэй Сініцын.
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы жыхар Салігорска
Сілавікі таксама сцвярджаюць, што затрыманы быў адміністратарам «экстрэмісцкага чату» — на «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што раней яму перадалі права адміністратара ў салігорскім чаце.
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што салігорац «затрыманы па крымінальнай справе і яму пагражае 5 гадоў пазбаўлення волі».