viasna on patreon

Пенсіянерку з Ліды асудзілі за абразу Лукашэнкі

2024 2024-06-06T10:20:54+0300 2024-06-06T10:27:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lida-sud-2_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cуд Лідскага раёна.

Cуд Лідскага раёна.

У судзе Лідскага раёна вынесены прысуд жыхарцы пасёлка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.

Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

Па матэрыялах следства, Таццяна Чэкель, знаходзячыся па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап'янення “наўмысна і публічна выказала фразу, якая ўтрымлівае негатыўную ацэнку Аляксандра Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай абразлівай форме”.

У прысутнасці міліцэйскага патруля, якога выклікла пенсіянерка, у якой прапаў мабільны тэлефон, жанчына абражала Лукашэнку. Гэтую фразу чуў сужыцель жанчыны і сведчыў супраць яе ў судзе. 

Суд прызнаў пенсіянерку вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства