viasna on patreon

Пенсіянера з Хойнікаў асудзілі па дыфамацыйных артыкулах і за калекцыю боепрыпасаў

2024 2024-06-05T11:03:21+0300 2024-06-05T11:11:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kireichyk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Кірэйчык.

Анатоль Кірэйчык.

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў 4 чэрвеня крымінальную справу 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка, якога абвінавацілі па шэрагу артыкулаў: арт. 188 КК (“паклёп”), арт. 369 КК (“абраза прадстаўніка ўлады”), арт. 391 КК (“абраза суддзі альбо народнага засядацеля”) і ч. 2 арт. 295 КК (“незаконнае захоўванне боепрыпасаў”).

Судовы працэс пачаўся 18 траўня, суддзя – Яўген Шаршнёў.

Па дадзеных следства, Анатоль Кірэйчык з кастрычніка 2020 года па люты 2022 года “сістэматычна размяшчаў каментары пад фотаздымкамі прадстаўнікоў улады, дзе, «не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць». Падчас ператрусу ў яго дома знайшлі боепрыпасы. Пенсіянер расказаў следчым, што калекцыянаваў іх.

Суд прызнаў пенсіянера вінаватым і шляхам частковага складання, канчаткова прызначыў Кірэйчыку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Судом таксама вырашана пытанне аб спагнанні з абвінавачанага на карысць пацярпелых маральнай шкоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства