viasna on patreon

За каментары ў тэлеграм-чатах у Гародні судзяць былога айцішніка

2024 2024-05-30T09:43:00+0300 2024-05-30T10:06:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/burdzenia-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бурдзеня

Андрэй Бурдзеня

Гродзенскі абласны суд 30 траўня працягвае разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Андрэя Бурдзені. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).

Судовы працэс пачаўся 27 траўня, суддзя – Мікалай Рачынскі.

Меркаваная дата затрымання Андрэя – 20 верасня 2023 года. У гэты дзень з’явілася “пакаяльнае” відэа, дзе мужчына кажа, што нібыта пісаў негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі, службовых асоб, супрацоўнікаў міліцыі, расейскіх вайскоўцаў, а таксама пагражаў людзям, якія падтрымліваюць дзейную ўладу.

44-гадовага Андрэя Бурдзеню затрымалі за каментары ў тэлеграм-чатах, якіх ён пакінуў больш за тры сотні. Андрэй вучыўся ў школе №6, а пасля служыў у арміі. Вядома, што цяпер ён часова не працуе, але раней нейкі час працаваў у IT-сферы, а яшчэ раней займаўся вытворчасцю кухоннай мэблі і меў сваё ІП, піша “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства