viasna on patreon

Мужчыну асудзілі да 3,5 гадоў калоніі і 16 тысяч рублёў штрафа

2024 2024-05-23T12:31:01+0300 2024-05-23T14:45:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebski-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 траўня 2024 года ў Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд Сяргею Высоцкаму. 

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкана фармавання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 400 базавых велічыняў (16 тысяч рублёў).

Яго прызналі вінаватым у "прыгатаўленні ва ўваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці". Вядома, што ў яго канфіскавалі ў даход дзяржавы тэлефон — як сродак здзяйснення злачынства. Астатнія падрабязнасці невядомыя: суд праходзіў у закрытым рэжыме. 

Прысуд вынес суддзя Аляксандр Абашын.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства