Мужчыну асудзілі да "хіміі" за некалькі рэпостаў пра Лукашэнку ў "Аднакласніках"
https://spring96.org/be/news/114999
2024
2024-04-16T16:22:02+0300
2024-04-16T16:22:02+0300
2024-04-16T16:22:02+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/adnaklasniki_90.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома, што 21 сакавіка 2024 году ў судзе Гродненскага раёну вынеслі прысуд Уладзіміру Мікулічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").
Мужчына прызнаў віну. Паводле версіі абвінавачання, ён перапосціў у "Аднакласніках" некалькі публікацый, якія нібыта зневажалі Лукашэнку. Гэта былі ролікі пабліку "Беларусь политическая", а таксама тэкст і фота пабліка "STOP LUKA".
Справу разглядаў суддзя Віталь Сініла. Таксама ён пастанавіў канфіскаваць у Мікуліча тэлефон. Мужчыну вызвалілі з-пад варты да адбыцця пакарання ў ПУАТ.