viasna on patreon

Гарадзенец выказаўся пра Лукашэнку пры міліцыянтах: яго асудзілі на год калоніі

2024 2024-04-16T15:48:44+0300 2024-04-16T15:48:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-leninski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 сакавіка 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна асудзілі мясцовага жыхара Юрыя Ваўчкевіча. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі на год пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Яго прызналі вінаватым у тым, што нібыта з мэтай "прычынення шкоды аўтарытэту" Лукашэнкі ён выказаўся нецэнзурна ў яго бок у прысутнасці чатырох міліцыянтаў. Выказванне Ваўчкевіча запісалі рэгістратары. Чатыры міліцыянты групы затрымання прыехалі ў інтэрнат, пасля таго як жонка мужчыны, з якой ён незадоўга да гэтага выпіваў, выклікала хуткую дапамогу і паведаміла пра нібыта нажавое раненне.

Да суда Юрый знаходзіўся пад вартай. Справу разглядала суддзя Наталля Горбач. Каб пацвердзіць вінаватасць мужчыны, праводзілася лінгвістычная экспертыза, паводле яе вынікаў экспэрт адзначыў, што негатыўная ацэнка Лукашэнкі была выказаная "лексемай, якая мае форму ненарматыўнага маўленчага выказвання".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства