viasna on patreon

58-гадовага механіка з Бярозы асудзілі на 3 гады "хіміі" за каментар пра Лукашэнку

2024 2024-04-16T12:13:55+0300 2024-04-16T12:13:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2024_03_26_sud-u-bjaroze-na-buvaka-sjarhei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бярозаўскага раёна 26 сакавіка асудзілі Сяргея Буваку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Сяргею тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Аляксандр Круцько.

2024_03_26_sud-u-bjaroze-na-buvaka-sjarh
Выязны суд над Сяргеем Бувакам на базе Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Фота: газета "Bereza.by"

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў у тэлеграм-чаце на 341 чалавека паведамленне ў бок Лукашэнкі, якое суд палічыў абразлівым. Да суда Сяргей знаходзіўся пад хатнім арыштам. Ён цалкам прызнаў віну.

Як паведаміла раённая газета "Bereza.by", судовае пасяджэнне мела выязны фармат і праходзіла на базе Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці, дзе і працуе бярозаўчанін.

Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі ў даход дзяржавы "як сродак здзяйснення злачынства".

"Берасцейская вясна" даведалася з сацсетак, што Сяргей мае 58 гадоў. 

Сяргей Бувака мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працуе механікам у Бярозаўскім ККП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства