viasna on patreon

Затрыманні журналіста, прадпрымальніка, старшыні АСВОДа: хроніка пераследу 13-15 красавіка Дапоўнена

2024 2024-04-15T13:34:55+0300 2024-04-16T12:17:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nosau_babruisk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-15 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

15 красавіка

Сілавікі затрымалі двух братоў, якія падчас пратэстаў у Мінску сігналілі з машыны 

Праўладныя тэлеграм-канал апублікавалі відэа з мінскага праспекту Незалежнасці, калі кіроўцы сігналілі пратэстоўцам. На «пакаяльным відэа» адзін з затрыманых кажа, што напісаў каментар «хороший автозак — это перевернутый автозак».

Паводле інфармацыі "Нашай нівы", затрыманыя — 23-гадовы Ягор і 27-гадовы Арцём Шкарадзёнкі.


За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрымалі жыхарку Брэста

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што жанчына ўдзельнічала ў пратэснай акцыі 10 жніўня 2020-га году.

Паводле інфармацыі "Медыязона", гаворка ідзе пра Валянціну Жукоўскую. Вядома, што жачыну ў 2021-ым годзе асудзілі да 1,5 года "хатняй хіміі" па "карагоднай справе".


Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да полацкага бізнесмена Уладзіміра Захарава 

Яго збіраюцца судзіць завочна. Уладзіміру інкрымінаваныя ч. 3 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў), ч. 2 арт. 243-1 КК (Ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў), ч. 1 арт. 243-3 (Ухіленне ад выплаты страхавых узносаў), арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Уладзіміра запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Віцебскай вобласці.


Сілавікі затрымалі журналіста «Вячэрняга Бабруйска» Дзяніса Носава

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына дасылаў сваім сябрам спасылкі на «экстрэмісцкія рэсурсы».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Дзяніса затрымалі на мінулым тыдні, яму прызначылі 15 сутак арышту.


Старшыню браслаўскага АСВОДа адправілі на "суткі" за падпіску на групу STOP LUKA 

buzo.jpg
Аляксей праводзіць урок у школе ў падчас Тыдню бяспекі ў 2023 годзе

У Браславе 28 сакавіка старшыню мясцовага АСВОДа Аляксея Бузо асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску на "экстрэмісцкія" групы STOP LUKA і "Тэлеканал Белсат" у "Аднакласніках", піша канал "Витебск, я гуляю". Суд прызнаў Аляксея вінаватым у захоўванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і прызначыў 15 сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.

Вядома, што Бузо ў свой час узначальваў выратавальны пост у аграгарадку Плюсы. У 2013 годзе ён быў прызнаны лепшым начальнікам паста ў раёне. У 2014 годзе ўзначалены ім пост атрымаў ганаровую грамату райвыканкама.


Сілавікі правялі аблаву ў Жлобіне

«Пакаяльныя відэа» траіх затрыманых апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Паведамляецца, што яны працуюць у кампаніі «Аграстыль», «А1» і на БМЗ. Усіх іх прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе.

Прапагандысты ўдакладнілі, што ўсе затрыманыя сталі «фігурантамі крымінальнай справы».


13-14 красавіка

Па вяртанні з-за мяжы затрымалі прадпрымальніка Артура Роліча

У 2013-м мужчына адкрыў уласны бізнэс — краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнэсу на беларускую мову. Апошняе паведамленне ў суполцы ягонага бізнэсу датуецца 27 ліпеня 2023-га года. Тады ён расказаў, што «з'язжае ў адпачынак, але вернецца 15 жніўня». Імаверна, па вяртанні з адпачынку Артур быў затрыманы, піша «Наша Ніва».

Яму прад'явілі абвінавачанні па пяці артыкулах крымінальнага кодэкса, усе з якіх датычныя ахвяраванняў розным беларускім ініцыятывам. Гэта абедзве часткі артыкула 290-1 КК Беларусі («фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці»), абедзве часткі артыкула 361-2 КК («фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») і артыкул 361-2 КК («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання»), які дзейнічаў да мая 2021-га. Суд над Ролічам пачнецца 23 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе.


Чарговае папаўненне Спіса "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" сайт праекту супраць выкрадання дзяцей. Суд Цэнтральнага раёна Мінска 8 красавіка прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт праекту Action Against Child Abduction — actionagainstchildabduction.cоm. Як паведамляецца на сайце, місія праекту — засцерагчы дзяцей ад выкрадання. "Экстрэмісцкім" прызналі сайт ADT.ВY. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 11 красавіка. "Экстрэмісцкімі" таксама прызнаныя старонкі партала ў сацсетках.

Таксама ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў трапілі:

  • Telegram-канал «Ул. М. Пташука д. 11», «Орша Восточка», «Николаевский Ванёк», «Записки укронацистiв», «Беларусь», «Склад, Dapamoga», «Наружка Могилёв», «ДУХ РУСИ»;
  • Instagram старонкі «childfreefamilyclub», «hutka.hеlp», «Беларусь Live», «Новости Беларуси. Юмор», «belarussportus, «baza.nуc», «belphiladelphia», «bielarus.infо», «belarus_sf», «Sergey Petrov»;
  • YouTube-канал «ЧестнОК-Live»;
  • Відэа «Обращение работников отрасли связи»;
  • Старонкі «Belarus Freedom Forum» у сацсетках;
  • Сайт brestnote.bу;
  • Старонкі ва «Укантакце» «ИНЦИДЕНТ БЕЛАРУСЬ +18», «ОГП | Сторонники Объединенной гражданской партии», «NEXTA»;
  • Старонкі ў «Аднакласніках» «Что происходит в Беларуси. Будь в курсе!», «2 регион. Витебск и область»;
  • TikTok-старонкі «anya», «Я_беларуска», «КГБ☆КамiтэтГаўляйстарскайБанды», «NikolYa», «DilouNid», «lilola», «SIARHEI35», «kopchikloverussiawithoutputler», «Tim Suladze», «Беларусь», «Роисская Фередация», «Javier from Belarus», «Святая Лукер’я Рыгораўна», «Оля», «Признаки жизни», «baj.medi», «Prasviet ПраСвет», «user2020h», «love2020.2020», «Сэмэн Сэмэныч», «madeinminsk», «DM».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства