viasna on patreon

1000 дзён у зняволенні! Падпішыце петыцыю за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

2024 2024-04-09T12:11:46+0300 2024-04-09T12:36:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freeales_libereco.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 9 красавіка, роўна 1000 дзён з моманту затрымання лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага і яго калегаў-праваабаронцаў.

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights і "Вясна" заклікаюць падпісаць петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных Беларусі.

Мэта — сабраць 100 000 подпісаў і перадаць іх у амбасаду Беларусі.

Ад моманту стварэння петыцыі мінулай вясной больш за 80 000 чалавек з усяго свету выказалі сваю падтрымку беларускаму праваабаронцу і выступілі за неадкладнае вызваленне палітвязняў.

Алесь Бяляцкі заўсёды выступаў у абарону правоў простых людзей і змагаўся за свабоду іншых, цяпер ён сам знаходзіцца за кратамі за сваю мірную прафесійную дзейнасць.

"Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!" Алесь Бяляцкі ў апошнім слове ў судзе

13 лютага 2023 г. праваабаронцы "Вясны" выступілі з апошнімі словамі ў судзе — на беларускай мове.

Разам з праваабаронцамі патрабуйце вызвалення палітвязняў, падпісвайце петыцыю і распавядайце сябрам!

Падпісаць петыцыю

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства