viasna on patreon

Кіроўцу з Баранавічаў асудзілі на 3 гады "хіміі" за рэпост публікацыі пра Лукашэнку

2024 2024-03-19T13:10:12+0300 2024-03-19T13:10:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч пятага сакавіка 2024 года асудзілі Аляксандра Захарчыка паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Пакунова прызначыла Аляксандру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у "Аднакласніках" упадабаў і рэпоснуў публікацыю з тэкстам пра Лукашэнку, у якой яго абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынства. Суд убачыў у гэтым паклёп на палітыка.

Да суда Аляксандр знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Ён цалкам прызнаў віну.

Аляксандр Захарчык мае сярэднюю адукацыю і працуе кіроўцам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства