viasna on patreon

Генпракуратура агучыла прысуд па крымінальнай справе за зрыў рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе

2024 2024-03-18T16:02:49+0300 2024-03-18T16:03:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2024-03-12_08-45-24.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Заводскага раёна Мінска 18 сакавіка у працэсе спецыяльнай вытворчасці (завочна) вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачання, "распрацавалі план па зрыву рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе". Усіх чатырох абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса ("перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненым з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове"). 

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

Спецвытворчасць была распачатая Следчым камітэтам па ўзгадненні з генпракурорам Беларусі 27 снежня 2023 года, а ўжо 22 лютага справу перадалі ў суд.

"Інстытут спецыяльнай вытворчасці" быў уведзены ў 2022 годзе. Ён дазваляе весці крымінальную справу ў дачыненні да абвінавачанага, які "знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс". Адвакаты і праваабаронцы лічаць, што завочныя суды парушаюць права чалавека на абарону.

Па матэрыялах следства, фігуранты разам з іншымі асобамі ў студзені-лютым 2022 года "ўдзельнічалі ў распрацоўцы і рэалізацыі адзінага плана супрацьпраўных дзеянняў для зрыву рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, прызначанага на 27 лютага 2022 года. Згодна з планам, па месцы працы і жыхарства членаў Цэнтрвыбаркама і камісій па рэферэндуме павінны былі накіроўвацца лісты з тэкстам, распрацаваным абвінавачанымі не пазней за студзень 2022 года". 

Адзначаецца, што ў выніку ў адрас членаў ЦВК і камісій па рэферэндуме накіравана не менш за 11 тыс. лістоў з пагрозамі.

Алена Жываглод – кіраўніца ініцыятывай "Сумленныя людзі", Аляксандр Дабравольскі – палітык, старшы дарадца Святланы Ціханоўскай, Павел Лібер стварыў платформу для галасавання "Голас", а Павел Марыніч з’яўляецца кіраўніком "Маланка Медыя".

Раней па гэтым артыкуле (у тым ліку) судзілі палітвязняў Сяргея ЦіханоўскагаАрцёма СакаваДзмітрыя ПаповаРамана Карпука.

Усіх чацвярых суд прызнаў вінаватымі па ч. 2 арт.191 КК (перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненае з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове) і кожнаму прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Заркало".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства