viasna on patreon

Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей асудзілі на шэсць год калоніі і вялікаму штрафу за "экстрэмізм"

2024 2024-03-18T15:47:00+0300 2024-03-20T13:24:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maksimchuk-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 15 сакавіка вынеслі прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Віталю Максімчуку. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК ("удзел у масавых акцыях пратэсту"),  арт. 361-1 КК (“стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”), арт. 361-4 КК (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Віталь Максімчук быў затрыманы 18 кастрычніка 2023 года меркавана за адміністраванне чата "Салідарнасць Івацэвічы" ў 2020 годзе.

Віталь працаваў кіроўцам таксі, мае на ўтрыманні трое непаўнагадовых дзяцей. 

Суд прызнаў Максімчука вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць год ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 40 000 рублёў.

Падтрымайце палітвязня лістом альбо паштоўкай:  СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Віталь Пятровіч Максімчук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства