viasna on patreon

Затрыманне настаўніка фізікі, абнаўленне "спіса экстрэмістаў": хроніка пераследу 15 сакавіка

2024 2024-03-15T17:08:11+0300 2024-03-15T17:08:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aljaksandr-szydlouski_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі жыхара Мінска — ён пакідаў каментары ў падтрымку Украіны

На "пакаяльным" відэа ад 15 сакавіка затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў каментары ў падтрымку Украіны і пра прадстаўнікоў улады, а таксама нібыта далучыўся да плана "Перамога" і ініцыятывы "Супраціў".

Мяркуючы па відэа сілавікоў, верагодна, пасля затрымання мужчына быў збіты.


Затрыманні ў Шчучыне

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць 15 сакавіка аб затрыманнях на прыватным прадпрыемстве "РынаПластык" у Шчучыне. Папярэдне, яны звязаныя з "распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Колькасць затрыманых і іншыя падрабязнасці высвятляюцца.

"РынаПластык" працуе на рынку шлангаў і садовага інвентара з 2004 года.


У Мінску затрымалі настаўніка фізікі з 20-гадовым стажам — ён нібыта "здзекаваўся з вучня-патрыёта"

На "пакаяльным" відэа ад 15 сакавіка мужчына кажа, што падтрымлівае Украіну і супраць вайны, не падтрымлівае ваенна-патрыятычнае выхаванне дзяцей у школе і што прымушаў вучня, які прыйшоў на ўрок у вайсковай форме, яе зняць.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Аляксандр Шыдлоўскі.


У Брэсце за ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы мужчына

Праўладныя тэлеграм-каналы ў "пакаяльным" відэа ад 15 сакавіка сцвярджаюць, што ён кідаў камяні ў міліцыянтаў.

Падчас затрымання адзін з сілавікоў сеў каленямі на мужчыну.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 18 чалавек — цяпер у ім 3882 прозвішчы

15 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі былога "афганца" Уладзіміра Лісіцу, асуджаную за данаты Дзіяну Стульба, "талакоўца" Алега Кацапава

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства