viasna on patreon

Жанчыну асудзілі да "хіміі" і штрафу ў 4000 рублёў за допіс у Facebook

2024 2024-03-15T16:28:12+0300 2024-03-20T13:34:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 сакавіка 2024 году ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прайшоў суд над Таццянай Макаравай. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэксу (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных).

Жанчыну асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі"). Таксама ёй прызначылі штраф у памеры 4000 рублёў (100 базавых велічыняў). Прыкметна, што пасяджэнне адбывалася не ў будынку суда, а ў Баранавіцкім машынабудаўнічым коледжы. Справу разглядзела суддзя Сафія Хвалько.

Таццяну Макараву прызналі вінаватай у тым, што ў Facebook яна распаўсюдзіла інфармацыю пра персанальныя даныя оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку АУС Магілёўскага райвыканкаму. Жанчына прызнала віну. Як мяркуецца, да суда жанчыну трымалі ў Баранавіцкім СІЗА №6: сама яна жыве ў Ляхавіцкім, альбо Лунінецкім раёне, але ў снежні 2023 года яе двойчы судзілі ў Баранавіцкім судзе паводле арт.19.11 КаАП (прычым другі раз судзілі па скайпе). Гэта вынікае з пастаноў Баранавіцкага суда ў дачыненні да Макаравай. Па тых адміністрацыйных справах жанчыне давалі 10 сутак арышту, штраф на 20 базавых (740 рублёў) і канфіскавалі тэлефон.

Адметна, што нядаўна ў Мінску разглядалі справу паводле гэтага ж артыкула Крымінальнага кодэксу: тады мужчына не набыў квіток у грамадскі транспарт, а калі кантралёры прыйшлі з праверкай, то назваў ім чужое імя. За гэта яго пакаралі грамадскімі працамі на тэрмін 250 гадзін.

Першапачаткова ў матэрыяле памылкова было напісана, што жанчыну асудзілі да "хатняй хіміі". Тэкст выпраўлены 20 сакавіка 2024 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства