viasna on patreon

Жыхара Гродна асудзілі за "паклёп" на Лукашэнку

2024 2024-03-15T10:41:38+0300 2024-03-15T10:52:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratest-minsk-2020-youtu.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэасюжэта

Скрыншот з відэасюжэта

Кастрычніцкі суд Гродна 16 лютага вынес прысуд 56-гадоваму мясцоваму жыхару Міхаілу Лешуковічу. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.

Паводле абвінавачання, Міхаіл Лешуковіч, які да прысуду знаходзіўся пад вартай,  на адным з ютуб-каналаў, пад відэазапісам “Пратэсты ў Беларусі: ці магчыма такое ў Таджыкістане?” публічна размясціў каментар, які прыніжае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі, такім чынам распаўсюдзіў паклёп у дачыненні да яго ў адкрытай для агульнага доступу форме.

Пад відэасюжэтам дагэтуль больш за тысячу каментароў.

7 сакавіка 2024 года Лешуковіч быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд пастанавіў прызначыць Міхаілу Лешуковічу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады (“хатняя хімія”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства